Нядзеля азнаменованая 125 годдзем са дня нараджэння Максіма Багдановіча (1891 - 1917)

Дата: 8 декабря 2016 в 22:32, Обновлено 12 декабря 2016 в 19:27
780 просмотров

Пад Зоркай Венеры. У Яноўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

На працягу цэлага тыдня ў сценах школы не змаўкала мілагучнае паэтычнае роднае слова. І ўсё таму, што праграма святкавання 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры была вельмі насычанай і цікавай.

Пачалося святкаванне са знаёмства з кніжнай выставай “Пясняр чыстай красы”, дзе былі прадстаўлены кнігі, перыядычныя выданні, лістоўкі аб славутым песняры.

Вучнямі старэйшых класаў была арганізавана і праведзена літаратурная гадзіна “Лёс і творчы шлях Максіма Багдановіча”, якая дазволіла здзейсніць завочнае падарожжа па незабыўных сцежках жыцця і творчасці паэта.

Праверылі вучні свае веды пра Багдановіча-лірыка, актыўна прыняўшы ўдзел у літаратурнай віктарыне “Нязгасная зорка паэта” і вызначыўшы самага кемлівага.

Пачуць прыгожае паэтычнае слова беларускага песняра можна было і ў актавай зале школы, дзе для ўсіх жадаючых праходзіў конкурс чытальнікаў “І вее верш мой дзіўнай казкай…”.

Завяршылася святкаванне юбілею класіка беларускай літаратуры выставай малюнкаў “Свет паэзіі Максіма Багдановіча”.  Менавіта пад такой назвай вучні аб’ядналі ў адзіную кампазіцыю прыгажосць і багацце таленту “паэта чыстай красы”, аддаючы знак пашаны беларускаму песняру, творчая спадчына якога не забываецца скрозь дзясяткі гадоў, а яго слова зноў і зноў пранікнённа гучыць з вуснаў нашчадкаў.

Таццяна Анатольеўна Богдан, настаўнік беларускай мовы  і літаратуры

1. Гістарычная даведка ў фармаце відэа

2.  Кніжная выстава "Пясняр чыстай красы"

3. Літаратурная віктарына "Нязгасная зорка паэта"

4. Конкурс выразнага чытання твораў М. Багдановіча "І вее верш мой дзіўнай казкай..."

5. Выстава малюнкаў "Свет паэзіі М.Багдановіча"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.