18 лютага 2017. Суботняя занятасць

Дата: 20 февраля 2017 в 19:08, Обновлено 20 февраля 2017 в 21:00
741 просмотр

    У гэту суботу у нас праходзіць масавае спартыўнае мерапрыемства - 2 этап 1 стартакіяды Заспенскага сельіспалкома, з удзелам зборных каманд:  установы адукацыі - Заспенская СШ, Левашоўская БШ, Яноўскі Д/С-СШ; саўгаса і прадпрыемства – калгас “50 год Кастнычніка”, “Савецкая Беларусія”; удзельнік і з газеты “Дняпровец”.

Уступнае слова прынімаючай стараны  дырэктара ДУА "Яноўскі дзіцячы сад - сярэдняя школа" Сяргея Віктаравіча

Гульні дартс і шашкі (шахматы для жадаючых). Тут суддзя Дзяніс Пятровіч, назірае за пробнымі кідкамі у поле з рознакаляровымі сектарамі.

Гульня ў тэніс паміж прадстаўнікамі каманд. На перадзе зборная школ аграгарадка Левашы і вёскі Яноўка.

Асноўныя баталіі і напружанасць сённяшняга дня пераносяцца ў спартыўную залу. Валейбол гэта актыўная, а часам і траўматычная гульня. Першае месца выбівае сабе "Савецкая Беларусь", гэта прадстаўнікі гаспадаркі з аграгарадка Заспа; другое месца у упартай барацьбе дастаецца "50 год Кастрычніка", гэта прадстаўнікі калгаса з аграгарадка Левашы.

Падвядзенне вынікаў па відам гульняў. Слова трымае старшыня заспенскага сельіспалкома Сяргей Валянцінавіч


Трэба нагадаць, што у сувязі з выездам вялікай групы дзяцей ў ДРАЦ "Сідзельнікі" заняткі гурткоў "Хуткі мяч", "Горад майстроў" і  "Юны тэнісіст" не праводзяцца да 22.02.2017 года.

Занятасць вучняў у суботу:

Літаратурны калейдаскоп да Міжнароднага дня роднай мовы “Гавары са мной па-беларуску!”

Праца кабінета інфарматыкі: прагляд  фільма (адпаведна тэматыцы нядзелі)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.